Лукашэнка хоча ўзброіць працаўнікоў Дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету


Працаўнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету павінны быць гатовыя пры неабходнасці «ўстаць пад ружжо» для абароны краіны, заявіў Лукашэнка 25 ліпеня падчас працоўнай сустрэчы з начальнікам Дзяржінспекцыі Юрыем Церцелем.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Дзяржінспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету

«Інспекцыя адносна ваенізаванае фармаванне. Ваеннага чалавека туды накіроўваючы, я меркаваў, што гэты складнік будзе ўзмоцнены», – сказаў Лукашэнка. Таксама ён дадаў, што працаўнікоў інспекцыі трэба вучыць абыходзіцца са зброяй:

«Хлопцаў трэба вучыць. Гэта ж не проста ўзяў вінтоўку і пайшоў на фронт. Людзей трэба вучыць. Гэта не таму, што надзвычайшчына нейкая, але ўсе мы мужыкі, мы павінны быць да гэтага гатовыя. Ну, а табе трэба навучыцца кіраваць гэтым войскам. Калі, я кажу, раптам, не дай бог. Але вучэнні праводзіць трэба».

Напрыканцы траўня беларускія ўлады дазволілі выдаваць зброю ратавальнікам з Міністэрства надзвычайных сітуацыяў і прадстаўнікам Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў