Паводле паведамленняў тэлеграм-канала «Хрысціянская візія», сёння быў затрыманы ксёндз Андрэй Кулік. Ён пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мёрах.
Аб прычынах затрымання пакуль нічога не паведамляецца.
Гэта ўжо другі святар, якія быў затрыманы 25 траўня 2023 года. Раней стала вядома, што сілавікі ў Полацку прыйшлі таксама да грэка-каталіцкага святара Аляксандра Шаўцова. Паведамляецца, што ў яго сканфіскавалі тэхніку.
Раман Шавель belsat.eu