Памерла маці Дзмітрыя Завадскага


25 траўня не стала Вольгі Завадскай, маці зніклага 22 гады таму журналіста Дзмітрыя Завадскага.

Вольга Завадская
Фота: belsat.eu

У 2016 годзе ў жанчыны знайшлі рак малочнай залозы, апошні год яна была прыкаваная да пасцелі – яе перасталі слухацца ногі і рукі. За Вольгай даглядалі дачка і муж.

Дзмітрый Завадскі быў аператарам у журналісцкім пуле Аляксандра Лукашэнкі, але пазней сышоў з пула і стаў супрацоўнічаць з ОРТ.

Знік Дзмітрый Завадскі 7 ліпеня 2000 года ў менскім аэрапорце. У яго выкраданні абвінавацілі двух афіцэраў МУС – Валерыя Ігнатовіча і Дзмітрыя Маліка. Кожнаму з іх за гэта прысудзілі па 10 гадоў пазбаўлення волі. Але афіцэры не прызналі сваёй віны, а факт забойства даказаны не быў.

Паводле іншай версіі, да знікнення Дзмітрыя Завадскага датычныя тыя ж асобы, хто займаўся выкраданнем Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

Цела Дзмітрыя так і не знайшлі, ён быў прызнаны памерлым.

Аб’ектыў
Маці Дзмітрыя Завадскага: Лесвіца – асноўная перашкода
2018.12.07 23:06

Раман Шавель belsat.eu

 

Стужка навінаў