У Літве замарозілі сродкі і акцыі 13 кампаній у сувязі з санкцыямі Еўразвязу ў дачыненні да Беларусі і Расеі з-за развязання вайны ва Украіне, паведамляе літоўскі партал «LRT».
Сярод якіх – афіцыйны прадстаўнік Беларускага металургічнага заводу «BMZ-Baltija» (сродкі замарожаныя праз сувязі з Аляксандрам Лукашэнкам), а таксама замарожаныя фонды і акцыі кампаній «Amkodor Baltic», «EM System» і «EM Idustry» з-за сувязяў з беларускім бізнесоўцам Аляксандрам Шакуціным.
Паводле апошніх звестак, у Літве ў сувязі з санкцыямі ЕЗ у дачыненні да Расеі і Беларусі, агулам замарожаныя актывы на суму каля 62,8 млн еўра.
Алена Рувіна belsat.eu