Сілавікі зладзілі масавыя затрыманні сябраў БСДП


У Берасці, Бабруйску і Пружанах сілавікі зладзілі затрыманні і ператрусы ў кватэрах сябраў БСДП. Прэсавая служба партыі паведамляе, што некаторыя палітыкі застаюцца за кратамі.

У Берасці сілавікі затрымалі сябра ЦК БСДП Валянціна Лазарэнкава. У яго доме зладзілі ператрус. Прычыны і падставы для пераследу палітыка пакуль не вядомыя.

Валянцін Лазарэнкаў. Сябра ЦК БСДП.
Фота: БСДП / Telegram

У сябра ЦК БСДП, старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі БСДП Юрыя Грынявецкага таксама адбыўся ператрус. Сілавікі канфіскавалі тэхніку, партыйныя часопісы і сцяжкі з партыйнай сімволікай. Пасля ператрусу Юрыя Грынявецкага забралі на допыт. Вядома, што цяпер ён на волі.

Юрый Грынявецкі. Сябра ЦК БСДП, старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БСДП. 
Фота: БСДП / Telegram

Таксама стала вядома пра затрыманне сябраў БСДП у Пружанах Берасцейскай вобласці.

Hавiны
Працяг аблаваў і новыя палітвязні. Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі за 24 сакавіка
2023.03.24 22:24

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў