Расейскія СМІ паведамілі пра смерць Уладзіміра Жырыноўскага. Ці праўда?


Ва ўзросце 75 гадоў памёр лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі. Пра гэта крыніца ў Дзярждуме паведаміла РБК. Пра смерць Жырыноўскага таксама паведаміў сенатар Аляксандр Пронюшкін, але спікер Дзярждумы Валодзін зняпраўджвае інфармацыю.

«Усіх, хто перажывае за здароўе Уладзіміра Жырыноўскага, хачу супакоіць. Ён жывы. Стан ягоны сапраўды цяжкі. Сёння яму зрабілі крыятэрапію. Мы за яго хвалюемся, дактары змагаюцца за яго. Ён сам вялікі малайчына», – заявіў Вячаслаў Валодзін.

Пазней сенатар Пронюшкін выдаліў са свайго Telegram-каналу паведамленне пра смерць Жырыноўскага. У сваю чаргу Міністэрства аховы здароўя заяўляе, што стан Жырыноўскага ацэньваецца як стабільны.

Жырыноўскага шпіталізавалі ў Цэнтральны клінічны шпіталь з каронавірусам у пачатку лютага. Яго падлучалі да апарата ШВЛ.

У канцы лютага спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін паведамляў, што Жырыноўскі папраўляецца, пра тое ж казаў і лідар КПРФ Генадзь Зюганаў. Аднак 3 сакавіка Telegram-канал «112» паведаміў, што Жырыноўскага ўвялі ў медыкаментозны сон.

Першы пра смерць Жырыноўскага паведаміў Telegran-канал «Mash».

Hавiны
Жырыноўскі: Расея вызваліла беларусаў ад літоўцаў
2020.02.21 10:16

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў