Уладзімір Зяленскі распавёў, колькі ўкраінцаў загінулі за два гады вайны


Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна страціла за час поўнамаштабнай вайны з Расеяй 31 тысячу вайскоўцаў.

Прэс-канферэнцыя прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з нагоды другой гадавіны пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання. Кіеў, Украіна. 25 лютага 2024 года.
Фота: Белсат

«31 тысяча ўкраінскіх вайскоўцаў загінула ў гэтай вайне. Не 300, не 150, як там брэша Пуцін. Тым не менш – гэта вялікія страты для нас», – заявіў Зяленскі падчас прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да другой гадавіны вайны.

Паводле ўкраінскага прэзідэнта, расейцы за два гады вайны страцілі 180 тысяч загінулымі, а разам з параненымі страты дасягаюць 500 тысяч. Лічбу параненых з боку Украіны Зяленскі не назваў.

Зяленскі таксама выказаўся і пра страты сярод мірнага насельніцтва. Паводле прэзідэнта, на часова акупаваных тэрыторыях загінулі дзясяткі тысяч цывільных. Ён дадаў, што не ведае, колькі з іх загінулі ў выніку баявых дзеянняў, а колькі проста былі забіты і закатаваныя акупантамі.

«Мы не ведаем, колькі яны забілі нашых цывільных», – прызнаў ён.

Hавiны
NATO: Расея страціла ў вайне з Украінай 300 тысяч забітымі і параненымі
2023.11.29 18:29

Улады Украіны агучылі страты ўкраінскага войска ў вайне з Расеяй упершыню са снежня 2022 году: тады дарадца кіраўніка Офісу прэзідэнта Міхайла Падаляк паведаміў, што загінулі ад 10 да 12,5–13 тысяч вайскоўцаў.

Аналітыка
Ад 100 да 500 тысячаў. Якія страты зазнала Расея і Украіна за 1,5 года вайны
2023.08.24 09:32

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў