Сям'ю Каракіных пачнуць судзіць 10 сакавіка


Суд над Уладзімірам і Дзмітрыем Каракінымі з гурта Litesound, а таксама іх бацькамі Юрыем і Вольгай прызначаны на 10 сакавіка. Пра гэта паведамляе @by_culture.

Дзмітрый і Уладзімір Каракіны былі затрыманыя 13 кастрычніка 2022 году. Іх змясцілі ў СІЗА па абвінавачванні ва ўдзеле ў пратэстах 2020 году. Пазней стала вядома, што разам з братамі былі затрыманыя і іх бацькі: у іх знайшлі сямейнае фота на праезнай частцы падчас аднаго з мірных маршаў 2020-га. У ІЧУ ў Юрыя Каракіна адбыўся інсульт, цяпер мужчына знаходзіцца дома.

Сям’ю Каракіных абвінавачваюць паводле двух артыкулаў: ч.1 арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») і ч.2. арт. 295 КК («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў»).

Працэс пачнецца ў 10:30 у судзе Савецкага раёна Менска. Весці яго будзе Вольга Емяльянчанка.

Hавiны
Адбыўся суд на ўладальнікам бару «Банкі-бутэлькі» і ягонаю жонкаю
2023.02.19 17:31

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў