Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што 23 студзеня быў затрыманы былы палітвязень Міхаіл Жамчужны.
Вядома, што да Міхаіла прыходзілі з ператрусам, пасля чаго ён быў затрыманы. Ягоны лёс дагэтуль невядомы.
Міхаіл Жамчужны быў асуджаны ў 2015 годзе на 6,5 года калоніі за нібыта падбухторванне да наўмыснага выдавання звестак, што складаюць службовую тайну, незаконнае набыццё сродкаў для сакрэтнага атрымання інфармацыі, а таксама за дачу хабару. Праваабарончая супольнасць прызнала Міхаіла палітвязнем. Ён выйшаў на волю 19 лютага 2021 года.
Паводле звестак ПЦ «Вясна» на раніцу 25 студзеня, агулам за гэтыя дні пад пераслед трапілі сама меней 157 асобаў. Супраць часткі з іх распачалі крымінальныя справы паводле артыкулаў 361-1 («Удзел у экстрэмісцкім фармаванні») і 361-4 («Судзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Некаторых затрыманых судзяць паводле адміністратыўных справаў. Вялікая частка людзей выходзіць на волю пасля допытаў, але ў якім статусе – невядома.
Глеб Нержын belsat.eu