«BELPOL»: Лукашэнка падоўжыў на год тэрмін працы «камісіі вяртання»


Аляксандр Лукашэнка падоўжыў да 31 снежня 2024 года працу «камісіі для разгляду зваротаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, якія перабываюць за мяжой, наконт пытанняў здзяйснення імі правапарушэнняў», паведамляе «BELPOL». Адпаведнае даручэнне пад грыфам «для службовага карыстання» ён зрабіў у пачатку 2024 года, сцвярджае аб’яднанне экс-сілавікоў Беларусі.

Мяжа Рэспублікі Беларусь.
Фота: gpk.gov.by

«Рэалізацыя гэтага даручэння легла на плечы так званага намесніка генеральнага пракурора Аляксея Стука, які добра вядомы ўсім як адзін з каманды “расследавальнікаў генацыду беларускага народу” і змагар з прысутнасцю дзяцей у сетцы Інтэрнэт»,  піша «BELPOL».

Пакуль на сайце камісіі гаворыцца, што «раскаяцца» можна было да 31 снежня 2023 года.

«На думку рэжыму, падаўжэнне звязанае з нібыта “станоўчым эфектам” ад дзейнасці камісіі. Яшчэ адзін ключавы момант, на які спасылаюцца лукашысты – гэта “чыстасардэчнае раскаянне” ва ўчыненых дзеяннях у інтэрвʼю тых, хто ўжо звярнуўся, а таксама апавяданні пра нібыта рэальнае становішча справаў і стаўленне да беларусаў за мяжой», – распавядае «BELPOL».

Гэтая пазіцыя абсалютна ілжывая і падаўжэнне працы камісіі гэта проста нежаданне рэжыму Лукашэнкі прызнаць, што задума не ўдалася, лічыць «BELPOL».

«Каманда “BELPOL” папярэджвае ўсіх беларусаў пра тое, што зварот у так званую “камісію вяртання” – гэта элемент прапаганды і ўвядзенне ў зман людзей. Такім няхітрым чынам рэжым спрабуе прывабіць у краіну прыстойных беларусаў і пасля расправіцца з ім без “лішніх вачэй”! Не паддавайцеся на правакацыі”, – піша «BELPOL».

Паводле звестак праваабаронцаў, у 2023 годзе сілавікі затрымалі мінімум 207 беларусаў, якія ехалі дадому з-за мяжы. Таксама ў снежні праваабаронцы распавялі пра берасцейца, які вярнуўся дадому праз «камісію вяртання» і быў пакараны годам калоніі.

У склад камісіі ўваходзяць 29 асобаў. Гэта сілавікі, прапагандысты і іншыя заўзятыя прыхільнікі Лукашэнкі.

Hавiны
Жыхар Ваўкавыску, які паехаў у Беларусь праз «камісію для вяртання», зноў у Польшчы
2024.01.24 16:13

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў