Жузэп Бурэль: «Пуцін вырашыў працягваць вайну да канчатковай перамогі»


Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу ў замежнай палітыцы Жузэп Бурэль лічыць, што Крэмль не мае намеру спыняць вайну ва Украіне. Пра гэта піша брытанскае выданне «The Guardian».

Бурэль заявіў, што не бачыць ніякіх прыкмет таго, што расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін гатовы спыніць вайну або пагадзіцца на дамову, якая дазволіць Расеі захаваць акупаваныя тэрыторыі Украіны. Паводле прадстаўніка ЕЗ, Пуцін не задаволіцца абмежаванай тэрытарыяльнай перамогай. «Ён не адмовіцца ад вайны, асабліва не перад амерыканскімі выбарамі, якія могуць прадставіць яму значна больш спрыяльны сцэнар», – падкрэсліў Бурэль і зазначыў, што Еўропе трэба рыхтавацца да працяглага канфлікту высокай інтэнсіўнасці.

«Пуцін вырашыў працягваць вайну да канчатковай перамогі», – сказаў ён.

Паводле Бурэля, цяпер ва Украіне на мапу пастаўлена існаванне ўсяго Еўразвязу.

«Магчыма, гэта момант, калі мы павінны паглядзець на небяспеку з боку вялікай дзяржавы, якая пагражае нашай дэмакратыі, якая пагражае самой Еўропе, а не толькі Украіне. І калі мы хутка не зменім курс, калі мы не мабілізуем усе свае магчымасці, гэта дазволіць Пуціну выйграць вайну ва Украіне», – падкрэсліў ён.

У той жа час Бурэль канстатаваў, што Пуцін памыліўся ў ацэнках магчымасцяў сваёй арміі, магутнасці ўкраінскага супраціву, палітычнай волі ЕЗ і NATO казаў. «Але ён усё яшчэ там. Ён па-ранейшаму гатовы ваяваць», – дадаў прадстаўнік ЕЗ.

Аналітыка
Расея нападзе на NATO праз 6-10 гадоў? На чым грунтуецца гэты прагноз і што азначае
2023.11.22 17:08

Глеб Нержын belsat.eu

 

Стужка навінаў