Каталікі, пратэстанты і ўніяты рыхтуюцца сустрэць Раство. Калі пройдуць набажэнствы


Беларускія каталікі, грэка-католікі і пратэстанты рыхтуюцца да сустрэчы Раства па грыгарыянскім календары. Сёння ў мностве парафій краіны пройдуць святочныя пастырскія набажэнствы, піша zerkalo.io.

Рождественская служба в Архикафедральном костёле Пресвятой Девы Марии в Минске, Рождество, Рождественское богослужение, священник, молитва
Каляднае набажэнства ў касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Менску, Беларусь. 24 снежня 2021 года.
Фота: Белсат

24 снежня самая ранняя імша у Менску пройдзе а 19-й гадзіне ў Архікафедральным саборы Найсвяцейшага Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (плошча Свабоды, 9) – на польскай мове. Тут жа ў 21.45 пачнецца галоўная святочная служба на беларускай мове, якую ўзначаліць арцыбіскуп і мітрапаліт Менска-Магілёўскі Іосіф Станеўскі. Яе будуць трансліраваць па тэлебачанні (тэлеканалы «Беларусь 1» і «Мір»), онлайн-трансляцыя з касцёлу будзе даступная таксама на YouTube.

Трансляцыя набажэнства з удзелам арцыбіскупа Іосіфа Станеўскага з менскага архікатэдральнага касцёлу на тэлеканале «Беларусь 1» пачнецца ў 22.20. Адразу пасля яе завяршэння, у 00.05 25 снежня, гледачы змогуць убачыць прамое ўключэнне з базілікі Святога Пятра ў Ватыкане, дзе службу правядзе Папа Рымскі Францішак.

У іншых парафіях краіны расклад службаў можа адрознівацца, самыя познія набажэнствы ў Менску пачнуцца апоўначы. Праверыць расклад па ўсіх парафіях (у тым ліку з трансляцыямі онлайн) можна на сайце imsha.by.

На само Раство, 25 снежня, службы пачнуцца ў 8 гадзін і будуць працягвацца да 21 гадзіны. Раніцай з прывітальным словам да вернікаў звернецца арцыбіскуп і мітрапаліт Менскага-Магілёўскі Іосіф Станеўскі – пачатак у 8.50. А ў 17.15 на «Беларусь 3» правядуць трансляцыю благаслаўлення папы Францішка з Ватыкана.

СП, belsat.eu

Стужка навінаў