Прэм'ер-міністр Беларусі назваў умовы для касавання рэгулявання цэнаў


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў эфіры беларускага тэлебачання заявіў, што дзяржава можа адмовіцца ад рэгулявання цэнаў, калі «інфляцыя прыйдзе ў норму». На ягонае меркаванне, улады не вінаватыя ў высокай інфляцыі ў Беларусі.

Раман Галоўчанка.
Фота: president.gov.by

Раман Галоўчанка даў інтэрвʼю беларускаму дзяржаўнаму тэлеканалу і распавёў пра рэгулявання коштаў. Ён назваў гэтыя захады «дастаткова неардынарнымі».

«У сусветнай практыцы рэдка прымаюцца такога роду комплексныя пастановы аб рэгуляванні цэнаў. Магчыма, калі інфляцыя прыйдзе ў норму, мы вернемся да гэтага пытання», – сказаў кіраўнік ураду.

Ён адзначыў, што цяпер эксперты працуюць над «кропкавымі карэкціроўкамі па некаторых аспектах».

Таксама Галоўчанка не ўбачыў віны ўладаў у высокай інфляцыі ў Беларусі (паводле Белстату, за 11 месяцаў сёлета – 15,4% год да года).

«Упэўнены: калі б не вонкавая сітуацыя, мы былі б у межах устаноўленых параметраў. Унутраныя фактары не адыгрываюць істотнай ролі ў інфляцыі: макраэканоміка збалансаваная, валютны рынак збалансаваны, курс беларускага рубля цягам года ўмацоўваўся ў адносінах да кошыка валют. Усё гэта інфляцыя, што імпартуецца», – заявіў прэмʼер.

Ён сказаў, што трэці месяц запар у Беларусі адзначаецца дэфляцыя. Па выніках года будзе каля 12 – 13%, мяркуе чыноўнік.

Аналітыка
Дэфіцыт і падаражэнне – не перашкода. Большасць беларусаў падтрымалі замарожванне коштаў
2022.12.13 19:35

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў