Украіна і Расея абмяняліся палоннымі: «50 на 50»


Украіна і Расея правялі чарговы абмен палоннымі ў фармаце «50 на 50». Пра гэта паведаміў кіраўнік офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ермак. Украіна вярнула сабе двух афіцэраў і 48 радавых і сяржантаў.

Абмен палоннымі.
Фота: ermaka2022/Telegram

«Важна, што нам удалося вярнуць 19 абаронцаў Марыупалю, 12 з якіх былі эвакуяваны з «Азоўсталі», – напісаў Ермак у тэлеграм-канале.

Таксама дадому вярнуліся 15 палонных з Чарнобыльскай АЭС і сем – з вострава Змяіны.

Мінабароны Расеі пацвердзіла абмен палоннымі, падчас якога былі вернуты 50 вайскоўцаў. У ведамстве заявілі, што ў палоне ім нібыта пагражала смяротная небяспека. Іншых падрабязнасцяў не паведамляецца.

Абмен палоннымі.
Фота: ermaka2022/Telegram
Абмен палоннымі.
Фота: ermaka2022/Telegram

Мінулы абмен палоннымі паміж Расеяй і Украінай адбыўся ўчора, 23 лістапада. Украіна вярнула 36 чалавек – 35 вайскоўцаў і аднаго цывільнага. Сярод вызваленых былі абаронцы «Азоўсталі» і нацгвардзейцы, узятыя ў палон на Чарнобыльскай АЭС у першыя дні ўварвання Расеі.

ВІДЭА
Як Лукашэнка дапамагае Пуціну ваяваць
2022.11.24 17:18

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў