Латвія дэмантуе мост на мяжы з Беларуссю


Латвія пачала дэмантаж мосту праз рэчку Сінюху, па якой і праходзіць мяжа з Беларуссю і Расеяй. Пра гэта паведамляюць «Витебские вести».

Дэмантаж мосту на мяжы Латвіі і Беларусі.
Фота: vitvesti.by

«Даўгаўпілскае ўпраўленне Дзяржаўнай памежнай аховы МУС Латвійскай Рэспублікі праінфармавала Полацкі памежны атрад аб тым, што 24 лістапада будуць праводзіцца працы для дэмантажа пешаходнага мосту праз раку Сінюха на стыку межаў Беларусі – Латвіі – Расеі», – паведаміў афіцыйны прадстаўнік атраду Дзяніс Глебка.

Паводле яго, Латвія абумоўлівае неабходнасць дэмантажу мосту будаўніцтвам інжынерна-тэхнічнай інфраструктуры на латышска-беларускай мяжы.

«Беларускі бок не бачыць мэтазгоднасці ў зносе мосту», – сказаў Глебка.

Пры гэтым ён заявіў, што дэмантаж мосту мусяць прызначаць не памежнікі, пытанне мае ўзгадняцца паміж урадамі трох дзяржаваў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў