Міхалова – польскі горад каля мяжы, які дапамагае і вайскоўцам і мігрантам


Мы едзем з Варшавы ў бок польска-беларускай мяжы, час ад часу абганяем вайсковыя машыны. На польскім баку журналістаў не пускаюць працаваць у «чырвоную зону». Ні дзяржаўныя, ні камерцыйныя медыі не могуць атрымаць дазволу на працу ў зоне надзвычайнага становішча. Гэта тры кіламетры ад мяжы. Дарогаю чытаем навіны. У сацыяльных сетках кажуць, што на польскім баку мяжы памерла аднагадовае дзіця мігрантаў. Польскія журналісты пішуць, што не змаглі спраўдзіць дакладнасці гэтых звестак. На вуліцы 7 градусаў цяпла.

Польские военные в деревне Шудзялово, недалеко от польско-белорусской границы
Вайскоўцы правяраюць дакументы ў здымачнай групы «Белсату» ў вёсцы Шудзялова. Гэта невялікае паселішча, дзе пастаянна размешчаная 16-я Паморская механізаваная дывізія і застаюцца жаўнеры з 12-й механізаванай брыгады.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Зялёны ліхтар

У памежнай зоне не ўбачыць уцекачоў. Хто здолеў прайсці мяжу, удзень сядзяць у лесе, рухаюцца ўначы. Але ў вокнах можна пабачыць зялёныя ліхтары. Удзень і ўначы. Зялёнае святло ў акне значыць, што ў доме прыязна ставяцца да мігрантаў.

Часам уцекачы, якім удалося мінуць мяжу, просяць у дамах з зялёным акенцам дапамогі. Ежу, пагрэцца або пераначаваць. Мясцовыя кажуць, што гаспадароў такіх дамоў ужо выклікалі ў пракуратуру.

Дом с зелёным светом в польском городе Михалово недалеко от польско-белорусской границы
Зялёны ліхтар у акне аднаго з дамоў у Міхалове. Гэтае святло азначае, што ў доме прыязна ставяцца да мігрантаў і гатовыя ім дапамагчы.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Што думаюць польскія памежнікі пра такія «меткі» ў вокнах? «Калі чалавеку патрэбная дапамога, мы не спыняем гэтага парыву дапамагчы. Але пра кожны выпадак, калі чалавек нелегальна пераходзіць мяжу, трэба паведаміць памежным службам. Калі чалавек не паведаміць, ён сутыкнецца з прававымі наступствамі», – кажа «Белсату» капітан польскай Памежнай аховы Крыстына Якімік-Яраш.

Міхалова – мястэчка, якое прагаласавала «дапамагаць»

Даведка

Міхалова (Michałowo) – гарадок, у якім жыве больш за 3600 чалавек. На паседжанні мясцовага самакіравання пастанавілі, што паселішча будзе дапамагаць і мігрантам і вайскоўцам. Свайго рашэння радзе не трэба ўзгадняць з вышэйшымі ўладамі.

Пратаколы паседжанняў рады даступныя ў інтэрнэце. Для прыкладу, за сацыяльную дапамогу, звязаную з канфліктам на мяжы, станоўча прагаласавалі ўсе ўдзельнікі рады.

Для вайскоўцаў у Міхалове арганізавалі кватараванне. Размясцілі ў культурніцкім цэнтры. Жаўнеры бясплатна карыстаюцца басейнам, спартовай залай, кіно.

Польские военные в городе Михалово, недалеко от польско-белорусской границы
Адміністрацыя гораду Міхалова, які месціцца каля польска-беларускай памежнай зоны.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Для мігрантаў збіраюць цёплыя рэчы, ежу, лекі.

Мястэчка абвесціла, што збірае дапамогу мігрантам, – і палякі з усёй краіны дасылаюць дапамогу ў горад. Міхалова перадае далей – у лагеры для мігрантаў і ў шпіталі. Уцекачоў часта ловяць уначы, калі ў шпіталях не працуе кухня, доктар, таму ежа і цёплыя рэчы вельмі патрэбныя.

Або гуманітарную дапамогу перадаюць мясцовым, якія жывуць у «чырвонай зоне». Такія людзі хочуць заставацца ананімнымі. Бо часам яны хочуць дапамагаць, не паведамляючы ў памежныя службы. Яны не хочуць, каб мігранты зноў апынуліся ў Беларусі. Шмат выпадкаў, калі памежнікі знаходзілі ўцекачоў у такіх дамах з зялёнымі акенцамі. Магчыма, пра іх паведамляюць суседзі.

Польские военные в городе Михалово, недалеко от польско-белорусской границы
Вайскоўцы ля крамы ў Міхалове, непадалёк ад польска-беларускай памежнай зоны.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Нядаўна палякі эмацыйна перажывалі гісторыю васьмі дзяцей, якія са сваімі семʼямі былі дастаўленыя на памежны пост у Міхалове. Адтуль пры канцы верасня памежнікі адправілі іх на лінію мяжы з Беларуссю. Фотаздымкі гэтых дзяцей моцна кранулі палякаў. А для Міхалова сталі штуршком для адкрыцця пункту дапамогі.

Старшыня гарадской рады Марыя Анціпюк – яркая жанчына з пяшчотным голасам – распавяла, што ў пункце памежнай службы сустрэла дзяўчынку 4–5 гадоў, дала ёй энергетычны батончык. Дзяўчынка імгненна прывяла яшчэ шасцёра дзяцей. Спадарыня Марыя пачаставала і іх. Дзіця папрасіла яшчэ адзін. Жанчына дала. Тады дзяўчынка абняла яе і стала цалаваць пальцы. Марыя кажа, што ніколі не забудзе гэтага, яна ўзяла малую на рукі і абняла яе.

«Мы бачым, што нашая дапамога патрэбная. З усёй Польшчы кожны дзень прыязджаюць мікрааўтобусы і машыны з дапамогаю. Напрыклад, звоніць мне доктарка з Гайнаўкі і кажа, колькі трэба піжамаў, бялізны, куртак для дзяцей. Прыехалі да іх дзеці, і няма адзення і вопраткі», – кажа старшыня гарадской рады.

Мария Антипук, председатель городского совета польского города Михалово
Марыя Анціпюк, старшыня гарадской рады Міхалова.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Некалькі мігрантак нарадзілі ў Міхалове.

Але Марыя Анціпюк лічыць, што непарушнасць межаў – не падлягае сумневам: «Мы дапамагаем і вайскоўцам. Яны ні за што не плацяць, калі карыстаюцца спартовай залай, басейнам. У выходныя – бясплатнае кіно. Я ведаю, што для вайскоўцаў, як і для нас, гэта вельмі цяжка, яны маюць дзяцей і сем’і. І для іх вярнуць дзіця за дрот – гэта застаецца ў псіхіцы на ўсё жыццё. Мы дапамагаем, дапамагалі і будзем дапамагаць».

«Вялікі аркестр святочнай дапамогі»

На мінулым тыдні ў Міхалова прыехала процьма журналістаў з усяго свету. Пуртас Пур кажа, што немагчыма было працаваць. Ён каардынатар дабрачыннай арганізацыі «Вялікі аркестр святочнай дапамогі» («Wielka orkiestra świątecznej pomocy»). Гэта адзін з вялікіх польскіх фондаў. Штогод фонд збірае грошы і перадае дапамогу пераважна польскім шпіталям. У двары школы ў Міхалове яны адкрылі гуманітарны пункт дапамогі мігрантам.

Гуманитарный пункт помощи мигрантам, который организовали волонтеры НПО «Wielka orkiestra świątecznej pomocy»
Гуманітарны пункт дапамогі мігрантам, які арганізавалі валанцёры НДА «Wielka orkiestra świątecznej pomocy».
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

«Пункт у Міхалове адкрылі як лагістычны цэнтр для недзяржаўных арганізацыяў, актывістаў і валанцёраў каля мяжы. Мы пабудавалі пункт, тут ёсць медычны склад, склад з ежай, медпункт, калі ён спатрэбіцца медыкам. Мы маем кантэйнеры, у якіх валанцёры могуць адпачываць. Працуем 24 гадзіны», – кажа Пуртас Пур.

Пуртас лічыць, што самае важнае для тых, хто хоча дапамагаць, – трапіць валанцёрам з гуманітарнай місіяй у «чырвоную зону». Днямі сюды прыязджала камісарка Рады Еўропы ў пытаннях правоў чалавека, яна сустракалася з валанцёрамі і актывістамі.

Гуманитарный пункт помощи мигрантам, который организовали волонтеры НПО «Wielka orkiestra świątecznej pomocy»
Валанцёрка Эдыта паказвае пакунак, такія яны вешаюць на дрэвах у лесе, каб дапамагчы мігрантам.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Валанцёрка Эдыта паказвае нам пакунак з ежай: «Такія пакеты, пакункі мы вешаем на дрэвах у лесе. Ідзе ўцякач, бачыць пакет і бярэ сабе».

У лагер прыехалі іспанцы з арганізацыі «Samu Emergencias», яны таксама прывезлі гуманітарную дапамогу і застануцца дапамагаць польскім калегам.

А што думаюць мясцовыя пра ўцекачоў і дапамогу ім?

Мы паразмаўлялі з жыхарамі Міхалова, запыталіся, ці дапамаглі б яны мігрантам, ці паведамілі б у памежную службу.

Гуманитарный пункт помощи мигрантам, который организовали волонтеры НПО «Wielka orkiestra świątecznej pomocy»
Гуманітарны пункт дапамогі мігрантам, які арганізавалі валанцёры НДА «Wielka orkiestra świątecznej pomocy».
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

– Як вы ставіцеся да таго, што горад дапамагае мігрантам?

– Цяжка сказаць. Навошта Беларусь іх прывозіць з камянямі? Мне шкада нашых [вайскоўцаў]. Нашыя мусяць абліць іх вадой і выслаць усіх.

– Калі б да вас у дом прыйшоў мігрант?

– У мяне ёсць ежа. Але я б іх не ўпусціў.

– Мы іх не запрашалі сюды.

– Калі б да вас пагрукаўся мігрант, што б вы зрабілі?

– Вядома, пусціў бы, але паведаміў бы адпаведным службам.

– Улада гораду фінансуе, у іх свае інтарэсы. А мы не мусім кранаць палітыкі, мы мусім дапамагаць. Калі чалавеку патрэбныя адзенне і ежа, то трэба паведаміць. Але ментальнасць такая. Трэба паведаміць.

–Трэба блакаваць мяжу. Іх зашмат.

Польский город Михалово, который находится близко к польско-белорусской пограничной зоне
Польскае мястэчка Міхалова.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

– А што б вы зрабілі, калі б да вас пагрукаўся мігрант?

– Спачатку накарміў бы, не адмовіў бы яму.

– А потым пазванілі б у службы?

– Паведаміў бы службам? Не, не наважыўся б.

У польскіх лагерах для ўцекачоў 50 % папрасілі прытулку ў Польшчы

Мы едзем у Шудзялова, там размяшчаецца вайсковая база. Вёсачкі ўздоўж дарогі добра асветленыя. Раней жыхары эканомілі, але цяпер баяцца мігрантаў. Злавілі эфір беларускага «Альфа-радыё». Замест музыкі прадзяржаўны эксперт распавядае пра сітуацыю на беларуска-польскай мяжы. У кіёску на бензастанцыі разглядаем польскую прэсу. Вокладкі ўсіх часопісаў прысвечаныя сітуацыі на мяжы.

Польскія памежнікі распавялі нам, што ўначы 19 лістапада больш за 200 чалавек спрабавалі перайсці мяжу. Мігранты скарысталіся драўлянымі паддонамі, каб пералезці цераз калючы дрот. Але не атрымалася, бо польскі бок зацягнуў паддоны да сябе. У бок польскіх сілавікоў таксама ляцелі камяні, супраць іх ужывалі газ. Пры гэтым беларускія сілавікі асляплялі палякаў зялёнымі ліхтарамі, каб дапамагчы мігрантам мінуць мяжу.

Польские военные в деревне Шудзялово, недалеко от польско-белорусской границы
Вайскоўцы ля базы 16-ай Паморскай механізаванай дывізіі ў вёсцы Шудзялова.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

«Мы спрабуем наладзіць кантакт з беларускім бокам. Але з таго часу, як групы мігрантаў сталі масава спрабаваць пераходзіць мяжу, кантакт страціўся», – распавяла «Белсату» капітан польскай Памежнай аховы Крыстына Якімік-Яраш.

«Цяпер у польскіх лагерах для ўцекачоў застаюцца 1850 чалавек, якія перайшлі беларуска-польскую мяжу за год. З іх 50 % папрасілі прытулку ў Польшчы», – дадала капітан.

На наступным тыдні на памежжы чакаецца снег.

Чытайце таксама:

Аліса Ганчар belsat.eu

Стужка навінаў