Менскі гарвыканкам абнавіў пералік сталічных аб’ектаў, якія павінны быць абсталяваныя камерамі відэаназірання. Спіс пашырыўся на некалькі пазіцыяў. Адпаведнае рашэнне было апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Людзі гуляюць у Лошыцкім парку. Менск, Беларусь.
Фота: Белсат
Менгарвыканкам дадаў у пералік наступныя месцы:
- экалагічная сцежка ў межах вуліцаў Убарэвіча і Галадзеда;
- зона адпачынку ў межах вуліцы Карзюкі ўздоўж Чыжоўскага вадасховішча;
- аб’ект размяшчэння на тэрыторыі каля каналу Сляпянскай воднай сістэмы ў межах вуліцы Ванеева да вуліцы Малініна з боку вуліцы Гараўца;
- парк у межах вуліцаў Берасцейскай, Казінца, Каржанеўскага;
- лесапаркавая зона ў межах вуліцаў Гарэцкага, Шамякіна, Мазурава;
- вадасховішча ў межах вуліцы Ціхая да моста цераз раку Свіслач.
На тэрыторыі ўсіх гэтых аб’ектаў усталююць сістэмы відэаназірання. Калі дакладна гэта зробяць, пакуль не вядома.
Алена Рувіна belsat.eu