Магілёўская пракуратура прызнала парушэнне працоўных правоў асуджаных


Магілёўская пракуратура правяла праверкі і выявіла парушэнні заканадаўства ў пенітэнцыярнай сістэме пры прыцягненні да працы асуджаных. З пачатку года нават вядомы адзін выпадак, калі чалавек загінуў на вытворчасці. Пра гэта паведаміў намеснік пракурора Магілёўскай вобласці Андрэй Волкаў падчас нарады ўпраўлення Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Асуджаныя за працай. Крыніца: zviazda.by

Пракуроры правялі праверку і выявілі, што асуджаных прыцягвалі да прымусовай працы на прадпрыемствах з парушэннем заканадаўства, «што недапушчальна», заявіў Андрэй Волкаў.

Таксама падчас праверкі высветлілася, што за першае паўгоддзе 2023 года на прадпрыемствах адбылося 17 выпадкаў вытворчага траўматызму з удзелам асуджаных, адзін зняволены пры гэтым загінуў. У першым паўгоддзі 2022 года выпадкаў траўм было ўсяго шэсць.

Акрамя таго, намеснік пракурора Магілёўскай вобласці прызнаў праблему, што з асуджанымі не заўсёды праводзіўся інструктаж па ахове працы, а таксама не выдавалася спецыяльнае адзенне і сродкі індывідуальнай абароны. Аднак няма ніякіх дадзеных аб тым, што праз гэтыя парушэнні ў дачыненні да вінаватых супрацоўнікаў Дэпартаменту выканання пакаранняў былі ўжытыя якія-небудзь спагнанні.

Працу вязняў у Беларусі выкарыстоўваюць на вытворчасці адзення, мэблі, будаўнічых і гаспадарчых тавараў, спартовых трэнажораў і камплектавальных для буйной прамысловасці. На базе папраўчых калоніяў арганізаваныя дзяржаўныя прадпрыемствы (звычайна іх назвы адпавядаюць нумару калоніі), якія падпарадкоўваюцца Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС.

Артыкулы
«За месяц працы зарабіла 41 рубель». Як выкарыстоўваюць працу асуджаных у Беларусі
2021.09.19 08:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў