Беларускія праваабаронцы распавялі на канферэнцыі АБСЕ пра катаванні ў краіне


Беларускія праваабаронцы распавялі пра сітуацыю з правамі чалавека ў сваёй краіне на канферэнцыі АБСЕ «Катаванні і іншыя сур’ёзныя парушэнні міжнароднага гуманітарнага права і грубыя парушэнні міжнароднага права правоў чалавека: Дадатковая нарада па чалавечаму вымярэнні ІІ». Пра выступ беларускай дэлегацыі піша «Вясна».

Праваабаронцы на канферэнцыі АБСЕ.
Фота: Вясна

Краіны ўдзельніцы яшчэ летась АБСЕ звярнуліся да Маскоўскага механізма з мэтай вывучэння «пагрозаў выканання палажэнняў чалавечага вымярэння, якія ствараюцца парушэннямі і злоўжываннямі ў сферы правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь». Так званы Маскоўскі механізм дае магчымасць краінам АБСЕ накіроўваць экспертаў дзеля дапамогі ў вырашэнні пэўнага пытання ці праблемы.

Сёлета падчас канферэнцыі АБСЕ значную ўвагу прысвяцілі сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

Прадстаўніца праваабарончага цэнтра «Вясна» Наталля Сацункевіч заклікала падтрымаць праваабаронцаў у Беларусі, якія цяпер за кратамі, а таксама падтрымліваць тых, хто працягвае барацьбу за правы чалавека ў Беларусі. Праваабаронца распавяла і пра катаванні і бесчалавечнае абыходжанне.

«Пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 катаванні сталі ў Беларусі звычайнай справай. Практычна кожны чалавек, які будзе затрыманы, сёння сутыкнецца з катаваннямі і жорсткім абыходжаннем. Людзей збіваюць падчас затрымання, падчас допытаў, для іх ствараюць жудасныя ўмовы зняволення, аказваюць псіхалагічны ціск», – распавяла Наталля Сацункевіч.

Праваабаронца распавяла, што, паводле падлікаў «Вясны», за 2022 год больш за 6000 чалавек былі затрыманыя і рэпрэсаваныя ў розных формах. Гэта каля 15 чалавек штодня, і гэта значыць, што кожную гадзіну днём адзін чалавек затрымліваецца. Людзі ў Беларусі абмежаваныя ў правах. Любая спроба карыстацца сваімі правамі можа скончыцца рэальным тэрмінам у турме.

Hавiны
ААЦ пачаў пазбаўляць «экстрэмісцкія» СМІ доменных імёнаў у Беларусі
2023.04.24 18:36

21 красавіка сёлета колькасць палітвязняў дасягнула 1500 чалавек. І яшчэ больш за 600 былі вызваленыя за апошнія два з паловай гады. Атрымліваецца, што больш за 2000 чалавек падвергліся палітычна матываванаму крымінальнаму пераследу.

Прадстаўніца Беларускага Хельсінкскага Камітэту Анастасія Дзюбанава нагадала, што за апошнія два гады сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі значна пагоршылася. Праваабаронца распавяла пра змены заканадаўства Беларусі.

«За апошні год беларускія ўлады двойчы ўносілі папраўкі ў Крымінальны кодэкс, пашыраючы сферу прымянення смяротнага пакарання. Калі раней смяротнае пакаранне прызначалася за найбольш цяжкія злачынствы, звязаныя з пазбаўленнем жыцця, у адпаведнасці з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах, то цяпер яно можа прымяняцца за «замах на тэрарыстычны акт», а таксама за «дзяржаўную здраду, здзейсненую дзяржаўнай службовай асобай або вайскоўцам».

Праваабаронца таксама распавяла, што за апошнія 2 гады ўлады ліквідавалі больш за 800 арганізацыяў, яшчэ больш за 400 прынялі рашэнне аб самаліквідацыі.

Hавiны
Мінус 550 абаронцаў. З 2020 года колькасць адвакатаў у Беларусі скарацілася на чвэрць
2023.04.24 18:54

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў