Адвакатку Інэсу Аленскую пазбавілі ліцэнзіі і судзілі


У судзе Ленінскага раёна Менску 24 сакавіка разглядалася адміністратыўная справа адвакаткі Інэсы Аленскай, якую абвінавацілі ў распаўсюдзе «экстрэмісцкіх матэрыялаў». За два дні да гэтага, 22 сакавіка, адвакатку пазбавілі ліцэнзіі.

Інэса Аленская працавала адвакатам з 2013 году, у апошні час яна абараняла палітвязняў Сяргея Ціханоўскага, Насту Лойка і Рыгора Кастусёва. 20 сакавіка яе затрымалі падчас аблавы на адвакатаў. Праўладныя тэлеграм-каналы патлумачылі затрыманне Аленскай тым, што яна «размяшчала ў чаціках» бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама «вельмі цікава адклікаецца пра чыноўнікаў і дзяржслужачых».

Вынікі суду, які адбыўся 24 сакавіка, пакуль невядомыя, адзначае ПЦ «Вясна».

Разам з тым Міністэрства юстыцыі паведамляе, што кваліфікацыйная камісія яшчэ 22 сакавіка прыняла рашэнне «аб немагчымасці выканання» сваіх прафесійных абавязкаў адвакатамі Інэсай Аленскай і Дзянісам Шарстнёвым. Таксама пазбаўлены ліцэнзіі адвакаты Сяргей Вапручкоў і Таццяна Кавалевіч

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў