Украіна заклікае краіны ЕЗ не аплочваць расейскіх газу і нафты рублямі


Кіраўнік украінскага МЗС Дмытро Кулэба заклікаў краіны ЕЗ не весціся на патрабаванні Расеі і не плаціць за газ і нафту рублямі.

«Калі любая краіна ЕЗ схіліцца перад зневажальнымі патрабаваннямі Пуціна плаціць за нафту і газ у рублях, гэта будзе як адною рукою дапамагаць Украіне, а другою – дапамагаць РФ забіваць украінцаў», – напісаў Дмытро Кулэба.

Дыпламат заклікаў краіны Еўразвязу зрабіць узважаны і адказны выбар.

У Расеі хочуць перавесці аплату за пастаўкі расейскага газу ў «недружалюбныя краіны» на расейскія рублі. Пуцін даручыў Цэнтрабанку і ўраду за тыдзень вызначыць парадак аперацыяў у набыцці рублёў на ўнутраным рынку РФ пакупнікамі расейскага газу. Тады, паводле Пуціна, у пастаўках нічога не зменіцца.

Hавiны
Еўразвяз разгледзіць нафтавае эмбарга Расеі
2022.03.21 09:53

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў