Сярэдні налічаны заробак змяншаецца з пачатку года. У лютым сёлета сярэдні заробак быў меншы, чым у студзені на амаль 13 рублёў, паведамляе Белстат.
Намінальны налічаны сярэдні заробак у Беларусі ў лютым 2021 года склаў 1 277,1 рублёў. У студзені беларусы зараблялі ў сярэднім 1 290 рублёў. Заробак у лютым апынуўся на 13,39 % меншы ў параўнанні са снежаньскім мінулага году.
Зніжаецца памер заробкаў у доларавым эквіваленце. У снежні летась афіцыйная статыстыка сведчыла, што сярэдні заробак складаў $ 573, у студзені сёлета – $ 495, а ў лютым – каля $ 486.
СК belsat.eu