Рада БНР нагадала Лукашэнку пра адказнасць і заклікала беларусаў дапамагаць Украіне


Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла з заявай, у якой асудзіла «збройную агрэсію Расейскай Федэрацыі супраць Украіны і спрыянне гэтай агрэсіі з боку нелегітымнай дзяржаўнай улады Аляксандра Лукашэнкі ў Рэспубліцы Беларусь».

Падбітыя расейскія БТРы.
Фота: УНИАН

Рада БНР адзначыла, што збройны напад Расеі на Украіны мае прыкметы міжнароднага «злачынства супраць міру» і заклікае міжнародную супольнасць аказаць усю магчымую падтрымку абароне Украіны ад агрэсіі РФ.

У заяве выказваецца папярэджанне афіцыйным асобам Беларусі «аб адказнасці за магчымае ўцягванне Беларусі ў вайну, а таксама за падтрымку ці спрыянне збройнай агрэсіі Расейскай Федэрацыі». Таксама Рада БНР «заклікае міжнародную супольнасць да цвёрдай пазіцыі адносна як кіраўніцтва дзяржавы-ініцыятара агрэсіі, так і нелегітымнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі».

Рада БНР «вітае і разглядае любую падтрымку, якую беларусы ў Беларусі і ўсім свеце будуць аказваюць украінскаму народу і дзяржаве ў справе абароны суверэнітэту Украіны ад вонкавай агрэсіі, а таксама такую падтрымку трэцім бакам, якія б дзейнічалі ў названых мэтах, як адпавядаючую доўгатэрміновым інтарэсам нацыянальнай бяспекі Беларусі».

«Ад поспеху Украіны ў адбіцці агрэсіі будзе залежыць і будучыня Беларусі і рэгіёну, далейшы нацыянальны лёс беларускага народу», – падкрэсліваецца ў заяве.

Абноўлена
Святлана Ціханоўская бярэ на сябе абавязкі прадстаўніка беларускага народу і стварае пераходны ўрад
2022.02.24 15:45

Раней лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская ў сувязі з удзелам Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны 24 лютага пастанавіла афіцыйна ўзяць на сябе абвязкі прадстаўніка Беларусі.

Таксама яна стварае «пераходны кабінет як нацыянальны орган улады Рэспублікі Беларусь».

ПС belsat.eu

Стужка навінаў