Улады ствараюць камісію для працы з ахвочымі вярнуцца на радзіму


Генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед распавёў, што ў Беларусі будзе створаная адмысловая камісія, якая пачне разглядаць справы беларусаў, што з’ехалі за мяжу, а цяпер жадаюць вярнуцца.

Андрэй Швед на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Фота: belta.by

Улады Беларусі ствараюць міжведамасную камісію, якую ўзначаліць генеральны пракурор. Камісія будзе разглядаць пытанні беларусаў, якія пасля падзеяў 2020 года выехалі з краіны, а цяпер жадаюць вярнуцца. Зʼяўленне такой камісіі, паводле афіцыйных медыяў, было прынцыповым рашэннем.

«Тыя, хто цяпер за мяжой, жадае вярнуцца на радзіму, але чагосьці баіцца, будуць мець магчымасць звярнуцца (інфармацыя будзе размешчаная ўва ўсіх сродках масавай інфармацыі) у камісію і атрымаць адпаведныя тлумачэнні – аб магчымасці вярнуцца, аб наяўнасці або адсутнасці нейкіх прэтэнзіяў з боку дзяржаўных органаў да гэтай канкрэтнай асобы», – распавёў генеральны пракурор Андрэй Швед.

Паведамляецца, што ў склад камісіі ўвойдуць прадстаўнікі грамадскасці, дэпутацкага корпусу, службовыя асобы дзяржаўных органаў. Узначаліць камісію Андрэй Швед. Калі камісія распачне працу, пакуль невядома.

Hавiны
Пракуроры выявілі «экстрэмісцкія» кнігі ў інтэрнэт-краме
2023.01.24 10:30

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў