У вёсцы Грабянка Чэрвенскага раёну Менскай вобласці ў школе дзеці распылілі пярцовы балончык, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
У выніку ад распылення пярцовага балончыка пацярпелі 9 дзяцей, усе яны былі дастаўлены ў Чэрвеньскі раённы шпіталь. Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, там школьнікам аказалі ўсю неабходную дапамогу. Цяпер усе пацярпелыя знаходзяцца ў клініцы, пад наглядам спецыялістаў.
Стан усіх дзяцей здавальняючы.
Алена Рувіна belsat.eu