На прадпрыемстве ў Ганцавіцкім раёне загінула жанчына. Яна звалілася ў шахту станка


Трагедыя здарылася 21 студзеня на адным з прадпрыемстваў Ганцавіцкага раёну. Вечарам у праваахоўныя органы паступіла паведамленне аб смяротным траўміраванні 45-гадовай станочніцы.

Па адной з версій, загінулая страціла раўнавагу і ўпала ў шахту станка вышынёй каля 3 метраў.

Фота з прадпрыемства. Крыніца: skgovby / Telegram

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група, быў праведзены агляд месца здарэння, апытаны відавочцы, канфіскавана дакументацыя па ахове працы і прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Па гэтым факце праводзіцца праверка, устанаўліваюцца ўсе акалічнасці здарэння, паведамілі ў Следчым камітэце.

Аналітыка
Сем’і дыпламатаў эвакуююць з Кіева, амерыканцаў у Беларусі папярэдзілі аб небяспецы. Заўтра вайна?
2022.01.24 17:52

АД, belsat.eu

Стужка навінаў