Беларускі палітык Анатоль Лябедзька распавёў, што на яго завялі крымінальную справу. Аднак паводле якога артыкулу распачатая справа – не вядома.
З гэтай нагоды ягоную жонку Святлану ў якасці сведкі выклікаюць у Маскоўскае РУУС Менску.
«Маю жонку выклікаюць у РУУС Маскоўскага раёну Менску. У якасці сведкі ў крымінальнай справе, распачатай у дачыненні мяне. Які артыкул? Пакуль не ведаю, але мяркую, што ён можа быць такі ж, як у блогераў Пятрухіна, Спірына ці ў палітыкаў Статкевіча, Севярынца», – кажа Лябедзька.
Таксама Лябедзька распавёў, што за сваё жыццё ніколі не здзяйсняў «не тое што злачынстваў, нават значных правапарушэнняў».
Цяпер Анатоль Лябедзька не ў Беларусі. Ён прадстаўнік Святланы Ціханоўскай у справе парламенцкай супрацы і пытаннях канстытуцыйнай рэформы.
АД, belsat.eu