ААТ «Гомельтранснафта Дружба» дамовілася з расейскімі партнёрамі аб павышэнні тарыфаў на транспартаванне нафты на 3,7 %.
«Разам з гэтым расейскі бок узяў на сябе абавязак імкнуцца да аб’ёмаў перапампоўвання, якія забяспечаць ААТ «Гомельтранснафта Дружба» выручку ў адпаведнасці з бізнес-планам на 2019 г. Гэта першы этап. Па выніках працы за год сітуацыя з транспартаваннем нафты па беларускай частцы трубаправода будзе прааналізавана, пасля чаго мы вызначымся з далейшымі дзеяннямі», – патлумачыў генеральны дырэктар прадпрыемства Алег Барысенка ў інтэрвʼю парталу «Нафтахімія».
Паводле Барысенкі, праз брудную нафту з Расеі «Дружба» недаатрымала $ 23 млн выручкі.
Пра пагаршэнне якасці нафты 19 красавіка паведамілі на беларускіх НПЗ. Беларускія прадпрыемствы часова абмежавалі экспарт нафтапрадуктаў, уключаючы бензін.
Забруджванне нафты расейская кампанія «Транснефть» назвала наўмысным – у Расеі распачалі крымінальную справу. Адзін з фігурантаў справы быў затрыманы ў Літве.
ЮВ belsat.eu