Можа, 2023 год і не прынёс беларусам шмат падставаў для радасці, але смяяцца людзі не забывалі. Успамінаем, якія былі нагоды і якія жарты прыдумляліся.
У пачатку сакавіка Беларусь і суседнія краіны скаланулі навіны пра «ЧВК Редан» – нібыта небяспечнае аб’яднанне падлеткаў. Тады сілавікі зладзілі масавыя затрыманні, з бацькамі ладзілі гутаркі ў школах. Вядома, у сеціве на гэта не змаглі не адрэагаваць.
Напрыклад, жартавалі, што «ПВК Редан» мацнейшы за лукашэнкаўскіх сілавікоў і разам са «змагарамі».
Падхапілі гэта не толькі ў Twitter, але і ў тэлеграм-каналах. Напрыклад, сатырычны паблік «Советская Белоруссия» пісаў: «Павел Латушка не зняпраўдзіў і не пацвердзіў, што ён духоўны натхняльнік ПВК “Редан”». Іншы паблік «Ха-Ха, я тут жыву» напісаў такую жартаўлівую навіну:
«Арганізацыя ПВК “Редан” ўзяла адказнасць за атаку на вайсковы самалёт А-50. Са словаў падлеткаў, яны абяцалі біць кожнага прыезджага».
А 3 траўня здарылася атака беспілотнікаў на Крэмль.
З гэтай нагоды згадалі мэм 2022 года з Лукашэнкам і чатырма пазіцыямі:
Шмат жартавалі ў 2023 годзе з дэпутата Алега Гайдукевіча. Сярод іншага, ён прыцягвае ўвагу гамафобкаю пазіцыяй, якую вельмі экспрэсіўна выказвае пры нагодзе і без яе. А журналіст Kyky.org Глеб Сямёнаў прыйшоў на марш падтрымання правоў ЛГБТ у Варшаве з плакатам «Свабоду Алегу Гайдукевічу».
І ці то дэпутат здабыў унутраную свабоду, ці то нешта пайшло не так, але пазней у ягоным тэлеграм-канале зʼявілася фота чэлеса. Журналісты заўважылі на руцэ ў кадры такую ж радзімку, як у Гайдукевіча. І тут панесліся жарты: «Нарэшце ўбачылі члена партыі».
Не абышла тэмы і «Советская Белоруссия».
Лета ў Беларусі было асабліва неспакойнае праз Групу Вагнэра, што пасля няўдалага бунту ў Расеі перамясцілася пад Асіповічы. Таму, калі разбіўся самалёт з Яўгеніем Прыгожыным, беларускі Twitter вельмі жыва далучыўся да абмеркавання.
Беларускі інтэрнэт не шкадуе нікога, таму абʼектам кпінаў стаўся і Валерый Цапкала. Праз тое, што падаў у суд на Еўрапейскую камісію.
Пакеплівалі і з аналітыка Сяргея Чалага, калі ён падзяліўся прома новага шоу, дзе ў кадры быццам гутарыць сам з сабою.
Трэндам сёлета было выкарыстанне штучнага інтэлекту, каб перакладаць відэа на іншыя мовы. З гэтага адразу нарабілі мэмаў. Напрыклад, «інфаказачка» Вольга Бондарава, вядомая варожасцю да ўсяго беларускага і польскага, загаварыла па-польску:
«Dzień dobry, przyjaciele, z wami Olya Bondareva!»
Па-англійску загучаў легендарны мэм пра чырвоны кандзібобер.
«Will Ibrahim inform you about something?», – пытаецца дама ў кандзібоберы.
Часам беларуская рэальнасць выглядае як адзін вялікі мэм, таму нічога выдумляць не трэба. Напрыклад, пасмяшыла і беларусаў, і суседзяў навіна пра чарговае папаўненне спісу экстрэмісцкіх фармаванняў.
Прыкметнаю падзеяй стаўся выхад серыялу «Слова пацана. Кроў на асфальце» пра моладзевыя банды Казані. Жартаваць асабліва ніхто не збіраўся, пакуль з рэцэнзіяй на назву не ўварваўся ў інфапрастору намеснік міністра ўнутраных справаў і камандуючы ўнутранымі войскамі Беларусі Мікалай Карпянкоў.
«Што такое “пацан”? Гэта тэрмін крымінальна -… габрэйскага асяроддзя. “Поц” – гэта “маленькі чэлес”. Маленькі чэлес у маленькага хлопчыка. І вось уяўляеце – “слова пісюна”», – выдаў Карпянкоў.
Рэакцыя не прымусіла сябе чакаць.
Вядома, беларусы падрыхтаваліся і да Новага года.
Арсен Рудэнка belsat.eu