У цэнтры Парыжу мужчына пачаў страляць у мінакоў – загінулі два чалавекі


69-гадовы мужчына адкрыў страляніну ў 10-й акрузе Парыжу. Паводле інфармацыі BFM TV, загінулі два чалавекі, яшчэ чацвёра – параненыя.

Нападнік затрыманы, ягоныя матывы пакуль не вядомыя. Страляніна адбылася ў цэнтры Парыжу – у 10-й акрузе сталіцы Францыі.

Пракуратура гораду расследуе злачынства.

Сведкі здарэння распавялі французскім медыям, што агулам прагучала сем ці восем стрэлаў, пасля чаго на вуліцы пачаўся хаос.

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў