Каранік спадзяецца, што Беларусі кампенсуюць страты ад прывезеных мігрантаў


Уладзімір Каранік.
Фота: vkurier.by

Міжнародныя грамадскія арганізацыі і партыі павінны ўзяць на сябе выдаткі на ўтрыманне мігрантаў у Беларусі. Пра гэта ў эфіры «Беларусь 1» заявіў кіраўнік Гарадзенскай вобласці Уладзімір Каранік.

«Мы падставілі плячо людзям, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю. Але тыя, хто спрыяў яе ўзнікненню, павінны зараз садзіцца за стол перамоваў і вырашаць, якім чынам кампенсаваць выдаткі дзяржавы, але самае галоўнае – як дапамагчы гэтым няшчасным людзям выйсці з цяжкай жыццёвай сітуацыі», – заявіў Каранік.

Hавiны
Караеў і Каранік узяліся разабрацца з пяцікратным падаражаннем шаўрмы ў «Брузгах»
2021.11.20 18:22

Паводле яго, «гэта праблема міжнароднай супольнасці. І міжнародныя грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі павінны браць на сябе фінансавы цяжар па ўтрыманні гэтых людзей».

«Натуральна, усё будзе палічана і выстаўлена», – заявіў гарадзенскі кіраўнік.

Напярэдадні ў эфіры тэлеканалу СТВ выкладчыца Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Юлія Абуховіч заявіла, што суткі знаходжання мігрантаў у лагістычным цэнтры каля «Брузгоў» каштуюць каля 20 тыс. еўра.

Hавiны
Што за лагістычны цэнтр, куды пасялілі мігрантаў каля польскай мяжы
2021.11.20 07:30

МГ belsat.eu

Стужка навінаў