Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету ў нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык склала спіс інтэрнэт-крамаў з беларускай літаратурай з нагоды Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права.
Для пакупкі беларускіх кніг онлайн Аліна Коўшык раіць такія беларускія крамы:
Kamunikat.org (Коўшык расказвае, што сама заходзіць на гэты сайт амаль штодзённа);
Яна таксама падказвае замежныя інтэрнэт-крамы: польскі Allegro.pl і нямецкі Bookhole.de, дзе ёсць кнігі беларускіх выдавецтваў, а таксама сэрвіс «GoogleBooks», дзе можна купіць электронныя кнігі выдавецтва «Янушкевіч» – апошнім карыстаецца сама Аліна Коўшык, бо часта чытае электронныя кнігі ў дарозе.
Коўшык згадала і пра ідэю адзінай платформы для набыцця беларускіх кніг. Пакуль ідуць абмеркаванні і пошук рэсурсаў для такога праекту, яна заклікала ахвочых далучыцца да абмеркавання на Telegram-канале «Інстытут беларускай кнігі».