З пачатку ваенных дзеянняў ва Украіне 24 лютага расейскія вайскоўцы забілі 6 медыкаў і абстралялі ўжо 58 машын хуткай дапамогі, паведаміў міністр аховы здароўя Украіны Віктар Ляшко.
Цяпер медыкі працуюць у бронекамізэльках.
«Вайна змяніла ўсё: планы, прыярытэты, меркаванні. Ніколі не думаў, што будзем даставаць бронекамізэлькі для медыцынскіх работнікаў. Але з-за дзеянняў тэрарыстаў з Расеі, якія ўжо абстралялі 58 машын экстранай медыцынскай дапамогі і забілі 6 нашых калег, мы вымушаны рабіць і гэта», – распавёў Віктар Ляшко.
Так, 25 лютага пад варожы абстрэл патрапіла экстраная брыгада хуткай дапамогі ў Запарожскай вобласці, абышлося без ахвяр. Пазней былі абстраляны брыгады экстранай медыцынскай дапамогі ў Кіеўскай вобласці.
Таксама расейскія вайскоўцы працягваюць абстрэльваць паліклінікі і шпіталі, у якіх аказваюць дапамогу раненым.
АД belsat.eu