Да сярэдзіны красавіка ў Беларусь будуць пускаць без візаў усіх, хто едзе з Украіны


Прэс-сакратар беларускага МЗС Анатоль Глаз заявіў, што да 15 красавіка ў Беларусь будуць пускаць без візаў усіх, хто едзе з Украіны.

Прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
Фота: Фэйсбук МЗС Беларусі

«У сувязі з сітуацыяй, якая склалася, кіраўніцтвам краіны ў парадку выключэння прынята рашэнне аб дазволе бязвізавага ўезду на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з Украіны, знаходжанне і наступны выезд з Рэспублікі Беларусь да 15 красавіка 2022 года ўключна ўкраінцам і грамадзянам іншых замежных дзяржаў, якія спрабуюць пакінуць зону баявых дзеянняў», – сказаў Анатоль Глаз.

Таксама прэс-сакратар заявіў, што «з 2020 года беларускім бокам фіксаваліся шматлікія недружалюбныя дзеянні Украіны, накіраваныя на безадказнае разбурэнне міждзяржаўных стасункаў» і беларускі бок «не разумее нядаўнія дзеянні прадстаўнікоў украінскіх уладаў у дачыненні да невінаватых беларускіх грамадзян, якія не па сваёй волі аказаліся ў зоне канфлікту: канфіскацыі маёмасці, хамскае абыходжанне з беларускімі дыпламатамі і членамі іх сем’яў».

Тады машыны кожнага работніка амбасады даглядалі па 2-3 гадзіны.

Некалькі днямі раней, калі 11 супрацоўнікаў беларускай амбасады ва Украіне пакідалі яе, на ўкраінскім КПП Магілёў-Падольскі, што ў Вінніцкай вобласці на мяжы з Малдоваю, машыны працаўнікоў пасольства старанна даглядаліся. Пра гэта паведамляў амбасадар Беларусі ва Украіне Ігар Сокал, праз якога тады ўкраінскі бок спрабаваў перадаць кіраўніку Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Анатолю Лапо 30 срэбранікаў.

Hавiны
Кіраўнік памежнай службы Украіны перадаў 30 срэбранікаў кіраўніку ДПК Беларусі
2022.03.19 15:54

АД belsat.eu

Стужка навінаў