Галоўнае за дзень: спыненне экспарту электрычнасці, мабілізацыя ва Украіне, эвакуацыя дыпламатаў


Belsat.eu падводзіць вынікі серады, 23 лютага.

Паводле выдання «Newsweek», выведка ЗША чакае поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну цягам 48 гадзінаў. МЗС Украіны ў сувязі з узмацненнем расейскай ваеннай агрэсіі рэкамендавала сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у Расею, а тым, хто там застаецца, – неадкладна пакінуць краіну. Расея распачала эвакуацыю персаналу ва ўсіх дыпламатычных прадстаўніцтвах РФ ва Украіне.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвесціў прызыў у армію рэзервістаў. Кіеў таксама хоча ўвесці рэжым надзвычайнага становішча па ўсёй краіне, акрамя Данецкай і Луганскай вобласцяў – там плануюць увесці ваеннае становішча. Тым часам у раёнах Украіны на мяжы з РФ і Беларуссю ўведзеныя дадатковыя рэжымныя абмежаванні.

Украінская нацыянальная энергетычная кампаніі «Укренерго» спыніла імпарт электраэнергіі з Беларусі.

За прызнанне псеўдарэспублік «ДНР» і «ЛНР» санкцыі супраць Расеі ўвёў Еўразвяз, а таксама Канада, Японія і Аўстралія.

У Беларусі доктару Уладзіміру Мартаву прысудзілі 7 содняў адміністратыўнага арышту за бел-чырвона-белы сцяжок на аватарцы ў сацыяльнай сетцы. На яго быў складзены пратакол паводле арт. 24.23 КаАП РБ («Парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах»).

Камітэт дзяржкантролю распачаў яшчэ адну крымінальную справу ў дачыненні заснавальнікаў BYSOL Андрэя Стрыжака і Аляксея Лявончыка, іх абвінавачваюць у фінансаванні дзейнасці «экстрэмісцкага фармавання».

Гісторыі
Як мастак распачаў флэшмоб з «загадамі» настаўнікам даваць справаздачы па выдуманых акцыях
2022.02.23 10:00

Прызначана дата суду над журналістам Алегам Груздзіловічам – працэс распачнецца 2 сакавіка.

Адвакатку Юлію Юргілевіч, якая абараняла палітвязняў, выключылі з адвакацкай калегіі Горадні.

Артыкулы
«Ён хацеў быць – як Кастусь Каліноўскі». Маці анархіста Мікіты Емяльянава пра сына і ягоную галадоўку за кратамі
2022.02.23 15:59

РР belsat.eu

Стужка навінаў