Спектакль «Сабакі Еўропы» стаў адным з найлепшых выступаў года ў Вялікай Брытаніі


Спектакль «Сабакі Еўропы» Свабоднага тэатру (Belarus Free Theatre), пастаўлены рэжысёрам Мікалаем Халезіным, увайшоў у дзясятку найлепшых брытанскіх спектакляў года. Пра гэта распавёў Альгерд Бахарэвіч – аўтар аднайменнага раману.

Спектакль «Сабакі Еўропы». Крыніца: Alhierd Bacharevič/Facebook

«Сабакі Еўропы» Беларускага Free Theatre – найлепшы выступ года на вялікай сцэне ў Вялікабрытаніі паводле «Broadway World» і ў дзясятцы найлепшых брытанскіх спектакляў года паводле «Prospect Magazine». У сакавіку спектакль пакажуць у Аўстраліі» – расказаў Альгерд Бахарэвіч на сваёй старонцы ў Facebook.

Сусветная прэм’ера спектаклю, пастаўленага беларускім Свабодным тэатрам, адбылася ў Лондане ў сакавіку 2022 года.

Раман «Сабакі Еўропы» Альгерда Бахарэвіча быў выдадзены ў 2017 годзе. У красавіку 2021 года беларуская мытня адабрала ў выдавецтва «Янушкевіч» на экспертызу наклад кніг і вывучалі раман на прадмет экстрэмізму. Потом ўлады прызналі яго «экстрэмісцкім».

У ліпені стала вядома, што ўлады знішчаць наклад кніг «Сабакі Еўропы» Альгерда Бахарэвіча. «Кнігі закатаюць у зямлю трактарам. Memento, quia pulvis es. Трактарыст, газу», – распавядаў тады Бахарэвіч пра лёс канфіскаваных асобнікаў раману.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў