Маляру прысудзілі арышт за бел-чырвона-белую налепку на шафцы ў апранальні


У канцы лістапада ў менскім судзе адбыўся суд над маляром аднаго з прадпрыемстваў у Менскім раёне, якога абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаванні» за бел-чырвона-белую налепку, паведамляюць праваабаронцы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Марш Свабоды, які адбыўся ў польскай сталіцы з нагоды Дня Волі. 26 сакавіка 2022 года.
Фота: Света Фар / Белсат

Згодна з пратаколам, мужчына размясціў на шафе для пераапранання налепку з бел-чырвона-белым сцягам, «публічна выказваючы свае грамадска-палітычныя інтарэсы». Яго судзілі за «пікетаванне» паводле арт. 24.23 КаАП («Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў»).

На судзе мужчына не прызнаў сваёй віны і сцвярджаў, што налепку размясціў невядомы чалавек, а ў яго самога не было мэты выказваць свае погляды. У выніку суд прызнаў мужчыну вінаватым і арыштаваў яго на 13 содняў.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў