Аляксандр Дзямчук збіраў подпісы і выступаў за захаванне векавых дубоў на мясцовых могілках.
На могілкі сёння прыехаў АМАП і працаўнікі ДАІ. Дырэктар Дома культуры ў аграгарадку Ахова Аляксандр Дзямчук быў затрыманы пасля таго як ён залез на дрэва і нібыта перашкаджаў іх спілу. Пасля гэтага камунальнікі пачалі знішчаць дрэвы.
Вяскоўцы выступалі супраць знішчэння дубоў на могілках, бо гэтым дрэвам па 200-300 гадоў. Дзямчук збіраў подпісы за іх захаванне.
РР belsat.eu