У Астравецкім раёне праходзяць вучэнні для абароны ад надзвычайных сітуацыяў


У Астравецкім раёне пачаліся вучэнні для абароны ад надзвычайных сітуацыяў. Яны працягнуцца да 24 лістапада, піша «Астравецкая праўда».

Вучэнні ў Астравецкім раёне.
Фота: «Астравецкая праўда»

Вучэнні пачалі з шыхтавання «фармаванняў грамадзянскай абароны».

«У рамках вучэнняў плануецца на практыцы адпрацаваць розныя магчымыя надзвычайныя сітуацыі: запуск электрасірэнавага абсталявання, выяўленне розных невядомых рэчываў, тушэнне пажараў, разбор завалаў, спецыяльнае апрацоўванне насельніцтва і тэхнікі, адсяленне і эвакуацыю насельніцтва, правядзенне ёднай прафілактыкі», – паведамляе «Астравецкая праўда».

Мяркуючы паводле ёднай прафілактыкі і адсялення, на вучэннях разглядаюцца магчымыя інцыдэнты, звязаныя з БелАЭС. Праўда, паводле звестак МНС, станцыя і так стварае небяспеку для мясцовых жыхароў. Доза радыяцыі, якую адчуваюць людзі, у некаторых прылеглых да АЭС тэрыторыях вырасла на 84 % пасля ўводу ў эксплуатацыю першага энергаблоку.

1 лістапада 2023 года прыёмачная камісія разам з намеснікам прэм’ер-міністра Пятром Пархомчыкам падпісала акт прыёмкі ў эксплуатацыю другога энергаблоку станцыі.

Hавiны
Лукашэнка ў Астраўцы: «Хай бы была другая АЭС. Я прыхільнік гэтага»
2023.11.03 16:16

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў