У Бабруйску адмянілі антыковідныя абмежаванні


Бабруйск быў першым горадам у Беларусі, які ўвёў адмысловыя абмежаванні, што датычаць людзей без прышчэпкі ад каронавіруса. Але пасля заяваў Аляксандра Лукашэнкі каранцінныя захады адмянілі.

Раней улады Бабруйску прынялі пастанову, згодна з якою трапіць у начныя клубы, казіно, рэстараны, бары, більярдныя ды іншыя ўстановы такога кшталту з 23:00 да 8:00 можна будзе толькі пры наяўнасці сертыфікату вакцынацыі або даведкі пра адмоўны ПЛР-тэст (у электронным ці раздрукаваным выглядзе). Прадугледжвалася, што, калі ўстановы не будуць правяраць наведнікаў, іх працу могуць абмежаваць.

Гэтае патрабаванне цяпер скасаванае. Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт таксама адмяніў патрабаванне захоўваць сацыяльную дыстанцыю і насіць маскі (у тым ліку пасажырам і працаўнікам грамадскага транспарту).

Сёння таксама набыла моц пастанова Міністэрства аховы здароўя, якая адмяняе масачны рэжым па ўсёй краіне.

Hавiны
У Беларусі афіцыйна скасавалі масачны рэжым
2021.10.22 10:10

Лукашэнка на нарадзе 19 кастрычніка раскрытыкаваў масачны рэжым і заявіў, што не трэба «напружваць людзей». Чамусьці ён сказаў, што міліцыянты напружваюць моцна людзей і «мацаюць усюды, нават жанчын не шкадуючы». Таксама Лукашэнка выступіў супраць таго, каб кагосьці прымушалі праходзіць вакцынацыю.

Аб’ектыў
Рэальная статыстыка ковід: «У моргу целы ляжаць у мяхах на сталах і падлозе»
2021.10.21 22:35

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў