Пракуратура Гарадзенскай вобласці вырашыла абмежаваць доступ да папулярнага інтэрнэт-рэсурса Hrodna.Life. Праўда, пакуль сайт адчыняецца ў Беларусі.
Рэдакцыя Hrodna.Life атрымала пастанову за подпісам в.а. абласнога пракурора Эдуарда Бурака, якую ведамства накіравала 16 верасня ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ў дзяржінспекцыю па электрасувязі. У пастанове пазначана, што пракуратура патрабуе абмежаваць доступ да сайту.
На гэты момант сайт hrodna.life працуе і адкрываецца з Беларусі.
Раней гарадзенскі суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі Hrodna.Life, заснавальнікаў абавяжуць да 30 лістапада зліквідаваць арганізацыю «Гродна Лайф Медыя».
СК belsat.eu