ЦВК перастане публікаваць імёны чальцоў выбарчых камісіяў. Цяпер гэта законна


Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі 22 жніўня абвесціў расейскаму дзяржаўнаму выданню «Sputnik», што спісы чальцоў выбарчых камісіяў цяпер не будуць публікаваць. Раней Цэнтрвыбаркам ужо збіраўся так рабіць, але тое было незаконна. Цяпер Выбарчы кодэкс такое дазваляе.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Выбарчы ўчастак. Менск, Беларусь. 6 жніўня 2020 года.
Фота: Белсат

Цэнтральная выбарчая камісія перад рэферэндумам 2022 года засакрэціла спісы ўчастковых камісіяў «у мэтах бяспекі». Тады гэта парушала артыкул 34 Выбарчага кодэксу, які абавязваў публікаваць імёны ўсіх чальцоў выбарчых камісіяў.

Пазнейшыя праўкі ў Выбарчы кодэкс такое патрабаванне знялі: цяпер асабістыя звесткі чальцоў камісіяў трэба пісаць толькі ў рашэнні аб утварэнні гэтых камісіяў, але публікаваць у медыях трэба не само рашэнне, а паведамленне аб утварэнні камісіяў – абавязку публікаваць імёны ўжо няма.

Ігар Карпенка патлумачыў цяперашняе рашэнне не Выбарчым кодэксам, а законамі аб абароне асабістых звестак. Ён сказаў, што ЦВК лічыць, што інфармацыя аб удзеле чалавека ў камісіях станавілася «глебаю для рознага кшталту булінгу, пагрозаў і іншага».

«Друкаваць спісы ў тым аб’ёме, якія потым за мяжою, як правіла, станавіліся аб’ектам вывучэння і веернай рассылкі праз інтэрнэт, і рознага роду тэлефанаванняў, – гэтага не будзе», – заявіў Карпенка.

Ён дадаў, што імёны чальцоў выбаркамаў «можна будзе пабачыць на бэджыках». Як спраўдзіць, што гэтае імя сапраўды ёсць у спісах чальцоў выбаркамаў, ён не патлумачыў.

У выбарчай кампаніі ўдзельнічаюць «парадка 70 тысяч актывістаў», адзначыў Карпенка.

Каментар
Выбары-2024: улады Беларусі ўжо іх плануюць, а чаго чакаць беларусам? Тлумачыць Класкоўскі
2023.02.03 19:02

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў