Праз моцны вецер у нядзелю сіноптыкі абвесцілі жоўты ўзровень небяспекі


У нядзелю праз моцны вецер сіноптыкі абвесцілі жоўты ўзровень небяспекі. Парывы ветру месцамі будуць дасягаць 18 м/с.

22 траўня чакаецца воблачнае з праясненнямі неба. Сіноптыкі прагназуюць, што на большай частцы краіны пройдуць дажджы. Вецер паўночны, паўночна-ўсходні парывісты, на поўдні месцамі моцны парывісты, да 15–18 м/с. Праз гэта сіноптыкі абвесцілі жоўты ўзровень небяспекі.

Удзень паветра прагрэецца ад 11 да 17 градусаў цяпла.

Ратавальнікі Гарадзеншчыны паведамляюць, што 21 траўня ў рэгіёне вецер паваліў 11 дрэваў, якія ўпалі на дарогі, у дварах, а адно дрэва пашкодзіла аўтамабіль. 37 паселішчаў засталіся без электрычнасці.

Абноўлена
У Беларусі ўраганны вецер. 2 чалавекі загінулі. Што яшчэ вядома?
2022.05.12 23:01

belsat.eu

Стужка навінаў