Удзельнікаў музычнага гурта «Litesound» асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі»


Кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін на сваёй Facebook-старонцы паведаміў, што ўдзельнікам музычнага гурта «Litesound», братам Дзмітрыю і Уладзіміру Каракіным, прызначылі 2,5 года «хатняй хіміі». Іх судзілі за «актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак» і за «незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў».

Уладзімір і Дзмітрый Каракіны 7 студзеня 2020 года.
Фота: Дзмітрый Каракін / vk.com

Вырак агучыла суддзя суда Савецкага раёну Менску Вольга Емяльянчанка. Яна прызначыла Дзмітрыю і Уладзіміру Каракіным, а таксама іхнай маці Вользе Крайко 2,5 года «хатняй хіміі», бацьку музыкаў Юрыю – 3 гады «хатняй хіміі».

Сям’ю судзілі паводле «народнага» артыкулу аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак, а таксама за «незаконныя дзеянні ў дачыненні агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў».

Пра затрыманне ўдзельнікаў гурта «Litesound», якія рэпрэзентавалі Беларусь на конкурсе «Еўрабачанне», стала вядома летась 13 кастрычніка. Іхны дом сілавікі ўзялі штурмам. Пазней з’явіліся паведамленні, што разам з братамі затрыманыя іхныя бацькі.

Падчас следства ў Юрыя Каракіна ў ІЧУ адбыўся інсульт.

Сям’ю абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Дзяржаўныя крыніцы таксама сцвярджалі, што ўдома ў іх знайшлі «арсенал незарэгістраванай зброі».

Hавiны
Музыкаў гурта «Litesound», якія выступалі на «Еўрабачанні», затрымалі разам з бацькамі
2023.01.20 10:15

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў