Азаронак і Вячорка зоймуць дэпутацкія крэслы?


Не толькі Азаронак і Вячорка, але і Кавалькова маюць усе шанцы атрымаць месцы ў беларускім «якбыпарламенце». Такую выснову можна зрабіць, уважліва прааналізаваўшы прадстаўленыя выбаршчыкам спісы кандыдатаў у дэпутаты.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Рыгор Азаронак. Менск, Беларусь. 21 сакавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Больш за тое, пры канкурэнцыі на ўзроўні 2,4 чалавека на кожнае з 110 цёплых крэслаў зусім няцяжка зрабіць абгрунтаванае прадказанне наконт будучага персанальнага складу гэтага «органу».

Сумневы выклікаюць толькі вынікі выбараў у асобных акругах, дзе за месца «змагаюцца» не проста прадстаўнікі адной партыі (такое на гэтых выбарах сустракаецца часта), але і аднолькавых жыццёвых траекторыяў.

Я б вельмі хацеў паглядзець на дэбаты па акрузе № 68 (Салігорск), дзе ў эпічным баі сышліся дзве дамы. Абедзве прадстаўляюць адну і тую ж фантомную Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці і абедзве з’яўляюцца кіраўніцамі навучальных установаў – школы і каледжа. Вельмі б хацелася ўбачыць, як яны будуць спрачацца пра будучыню Радзімы. І выбарнікам на гэтым участку зайздросціць, вядома, не даводзіцца…

Поўныя вынікі «аналізу» прадстаўлены вышэй, і абяцаныя Вячорка і Азаронак там ёсць. Як ёсць і Кавалькова… Паглядзіце ўважліва.

Аляксандр Кныровіч / ВВ belsat.eu

Стужка навінаў