На 1 студзеня беларусы не аплацілі больш за 400 тыс. квітанцыяў на аплату камунальных паслуг. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Хмель.
Паводле міністра, агулам у Беларусі 4,2 млн асабовых рахункаў. У кастрычніку-снежні 2020 годf мелі пратэрмінаваныя квітанцыі 470–490 тыс. рахункаў, але затым лічба зменшылася.
Амаль 70 % з пратэрмінаваных квітанцыяў маюць запазычанасць не больш за тры месяцы.
Таксама Хмель растлумачыў рост сумаў аплаты ў студзені. Ён нагадаў, што павялічыліся тарыфы – на $ 5 з разліку тыпавой двухпакаёвай кватэры плошчай 48 кв. м з трыма жыхарамі.
Паводле міністра, у студзені ў параўнанні са снежнем было нашмат халадней, таму спажыванне цеплавой энергіі павялічылася на 30–40 %.
МГ belsat.eu