СК за 12 дзён расследаваў справу супраць кіраўніка NEXTA. У ёй – 13 пунктаў абвінавачання


Следчы камітэт Беларусі паведаміў, што завяршыў расследаванне справы супраць заснавальніка NEXTA Сцяпана Пуцілы. «Спецыяльнае вядзенне» пачалося 8 снежня. Такім чынам, на следства ведамству хапіла 12 дзён, хаця ў справе – 13 пунктаў абвінавачання паводле 11 артыкулаў.

Сцяпан Пуціла, аўтар каналаў «Nexta», на судзе аб экстрадыцыі ў Беларусь. Варшава, Польшча. 26 студзеня 2022 года.
Фота: АГ / Белсат

СК Беларусі завяршыў следства супраць заснавальніка NEXTA Сцяпана Пуцілы і блогера Яна Рудзіка. Ведамства называе іх «кіраўнікамі тэрарыстычнай арганізацыі». Справу ўжо накіравалі генеральнаму пракурору для перадачы ў суд.

Пуцілу абвінавачваюць паводле 13 пунктаў 11 крымінальных артыкулаў, Рудзіка – паводле 12 пунктаў 10 артыкулаў. На расследаванне ўсіх «злачынстваў» следчым хапіла 12 дзён. Пра пачатак «спецыяльнага вядзення» СК паведамляў 8 снежня.

Блогер Ян Рудзік.
Фота: novychas.online

Працэдуру «спецыяльнага вядзення» улады прыдумалі для правядзення завочных судоў над асобамі, якіх вінавацяць паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў і якія цяпер за межамі Беларусі. Асуджаных маюць пазбаўляць грамадзянства і канфіскоўваць у іх маёмасць.

Аналітыка
Спецыяльнае вядзенне могуць распачаць супраць бізнесоўцаў, каб забраць іхную маёмасць
2022.12.02 07:20

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў