«Пачуваецца няблага, апетыт нармальны». Марыя Калеснікава застаецца ў турэмным шпіталі


Штаб Віктара Бабарыкі паведаміў пра стан Марыі Калеснікавай, якая працягвае лячэнне ў медсанчастцы гомельскай калоніі. Для палітзняволенай дазволілі перадаваць ежу, якая спрыяе хутчэйшаму выздараўленню.

Марыя Калеснікава з бацькам. Гомель, Беларусь. 5 снежня 2022 года.
Фота: праўладныя Telegram-каналы

Пасля тэрміновай аперацыі ў больніцы хуткай дапамогі ў Гомлі Марыю Калеснікаву 5 снежня перавялі ў медсанчастку калоніі. Палітзняволеная застаецца там дагэтуль, паведамляе штаб Віктара Бабарыкі.

Ад адміністрацыі калоніі вядома, што Калеснікава пачуваецца няблага, апетыт нармальны.

«Ёй дазволілі перадаваць ежу, якая спрыяе хутчэйшаму выздараўленню. На жаль, на мінулым тыдні адваката да Марыі не пусцілі», – паведаміў штаб Бабарыкі.

Калеснікаву шпіталізавалі 28 лістапада са штрафнога ізалятару. Яе адразу накіравалі ў рэанімацыю. У палітзняволенай дыягнаставалі прабадную язву.

Hавiны
«Знепрытомнела ў душы». У штабе Бабарыкі распавялі, што прывяло да шпіталізацыі Марыі Калеснікавай
2022.12.07 14:48

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў