У Беларусі працягваюць заводзіць крымінальныя справы за невыкананне патрабавання аб замарожванні цэнаў


Нягледзячы на тое, што Саўмін падпісаў пастанову аб рэгуляванні цэнаў, сілавікі працягваюць заводзіць крымінальныя справы супраць прадстаўнікоў гандлёвых аб’ектаў, якія «неабгрунтавана павышалі цэны». 21 кастрычніка пракуроры распачалі дзве крымінальныя справы, паведамляе прэсавая служба Генпракуратуры.

Наведнікі ў краме.
Фота: «Белсат»

У Наваполацку пракурор гораду высветліў, што загадчык адной з крамаў павысіў цэны на мясную прадукцыю ў перыяд з 6 да 10 кастрычніка. У выніку супраць службовай асобы распачалі крымінальную справу.

У Менску за кратамі апынуўся камерцыйны дырэктар сеткі аптэк. Працаўнікі КДК распачалі супраць дырэктара крымінальную справу. Сілавікі выявілі, што прадстаўнік сеткі не выканаў патрабавання аб замарожванні цэнаў.

Агулам, як раней распавядалі ў МУС, міліцыянты завялі дзясяткі крымінальных справаў за неабгрунтаваны рост цэнаў. Дзясяткі людзей апынуліся за кратамі.

19 кастрычніка Саўмін падпісаў пастанову аб рэгуляванні цэнаў. У выніку вытворцы, гандляры, бізнесоўцы абавязаныя ўзгадняць рост цэнаў з мясцовымі ўладамі.

Каментар
Эканаміст: Спроба рэгуляваць кошты – папулісцкі крок, звязаны з уцягваннем краіны ў вайну ва Украіне
2022.10.21 16:47

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў