Разгляд пачнецца ў Менскім абласным судзе, аднак інфармацыі пра тое, ці будзе працэс адкрытым або яго зробяць закрытым, пакуль няма, паведамляе «Sputnik Беларусь».
У якасці абвінавачваных у справе праходзяць пяцёра. Гэта Аляксандр Фядута, Рыгор Кастусёў, Юрый Зянковіч, Вольга Галубовіч і Дзяніс Краўчук.
Рыгор Кастусёў, Аляксандр Фядута і Юрый Зянковіч.
Фота: Рыгор Кастусёў / Facebook; Александр Фядута / прыватны архіў; Юрась Зянковіч / Facebook
Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў абвінавачваюцца паводле ч. 1 арт. 357 КК («Змова, здзейсненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»).
Дзяніс Краўчук і Вольга Галубовіч абвінавачваюцца паводле ч. 1 арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»).
Юрый Зянковіч абвінавачваецца паводле чатырох крымінальных артыкулаў:
- ч. 1 арт. 357 КК («Змова, здзейсненая з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам»);
- ч. 1 арт. 361.1 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва такім фармаваннем»);
- ч. 3 арт. 361 КК («Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, распаўсюд матэрыялаў, што змяшчаюць такія заклікі, з выкарыстаннем глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт»);
- ч. 3 арт. 130 КК («Узбуджэнне сацыяльнай варожасці паводле прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасці, здзейсненае групай асобаў»).
Hавiны
Што кажуць эксперты пра «вайсковы пераварот» і наступствы спецаперацыі КДБ-ФСБ
2021.04.19 11:43
- Палітычнага кансультанта Аляксандра Фядуту і адваката Юрыя Зянковіча затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Маскве пры дапамозе ФСБ, а старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва ў той жа дзень у Шклове. Іх абвінавацілі ў змове з мэтай захопу ўлады.
- 17 красавіка 2021 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі рыхтаваўся «вайсковы пераварот», амерыканскія спецслужбы з санкцыі Джо Байдэна хацелі яго забіць. У сваю чаргу ФСБ 17 красавіка апублікавала прэс-рэліз, дзе распавяла пра сумесную спецаперацыю з КДБ: пра Байдэна там не ішлося, але сцвярджалася, што «мяцеж» рыхтаваўся пры дапамозе ўкраінскіх нацыяналістаў.
- Як паведамлялася ў заяве ФСБ Расеі, Зянковіч і Фядута зарганізавалі абмеркаванне ўзброенага мяцяжу ў прыватных чатах і сустракаліся ў Маскве з «апазіцыйна настроенымі генераламі» Узброеных сілаў Беларусі. Але пазней стала вядома, што ніякіх «апазіцыйна настроеных генералаў» не існавала, гэта былі супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў, якія выдавалі сябе за генералаў.
Алена Рувіна belsat.eu